Аштанга ёга

  • Дынамічная практыка; паслядоўнасць асан, якія выконваюцца ў рытме дыхання. Форма выкладання – майсор-клас (практыка ў сваім тэмпе).
  • Для заняткаў спатрэбіцца толькі зручнае адзенне і невялічкі ручнік. Зала абсталявана дыванкамі, па жаданні вы можаце выкарыстоўваць свой.
  • Дакладна ў час пачатку занятка чытаецца ўводная мантра (займае 1-2 хвіліны). Можна прыходзіць і адыходзіць крыху пазней ці раней, але не ў час чытання мантры.
  • Падчас знаходжання ў студыі гук і вібрасігнал тэлефона павінны быць выключаны, не дазваляецца размаўляць па тэлефоне ў любых памяшканнях студыі.
  • Аплату можна здзейсніць карткай анлайн перад ці адразу пасля занятка.
  • Мова камунікацыі з выкладчыцай на ваш выбар – руская, беларуская, англійская.